BE RU EN

Уіткоф і Кушнер прынеслі на сустрэчу з Пуціным загадкавую тоўстую чорную папку

  • 6.09.2026, 8:55

Яшчэ адна чорная папка аналагічнага памеру была заўважаная ў расійскага перамоўшчыка Кірыла Дзмітрыева.

Спецыяльныя прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер прынеслі на сустрэчу з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у Крэмлі тоўстую чорную папку, у якой, магчыма, змяшчаюцца нейкія новыя прапановы па завяршэнні развязанай Расіяй вайны ва Украіне, піша «Дыялог.UA».

Гэтую папку можна было бачыць падчас адкрытай для СМІ часткі сустрэчы, кадры якой публікуе сайт Крамля. З падобнай папкай Кушнер быў заўважаны і пасля прызямлення самалёта амерыканскай дэлегацыі ў Маскве.

Яшчэ адна чорная папка аналагічнага памеру была заўважаная ў расійскага перамоўшчыка Кірыла Дзмітрыева, які таксама прысутнічаў падчас адкрытай часткі сустрэчы ў Крэмлі.

У сваю чаргу, перад пачаткам сустрэчы Пуціну паклалі на стол тонкую папку чырвонага колеру.

Сустрэча Уіткофа і Кушнера з Пуціным працягвалася больш за тры гадзіны.

Аналітыкі разглядаюць візіт амерыканскіх прадстаўнікоў у Маскву як спробу аднавіць зайшоўшы ў тупік перамоўны працэс аб завяршэнні расійскай вайны супраць Украіны.

Раней Уіткоф і Кушнер ужо наведвалі расійскую сталіцу, аднак тыя візіты не прывялі да прарыву.

На гэты раз пасланцы амерыканскага лідара заедуць і ў Кіеў. Іх візіт у сталіцу Украіны чакаецца ў нядзелю, 6 верасня. Гэта будзе іх першая паездка ва Украіну. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы будучую сустрэчу з амерыканскай дэлегацыяй, заявіў пра гатоўнасць украінскага боку да змястоўнай размовы.

Апошнія навіны