BE RU EN

«Пагоня» і Багдановіч: якімі маглі быць першыя беларускія рублі

  • 6.09.2026, 17:04

У сеціве з’явіўся незвычайны канцэпт, які так і не быў рэалізаваны.

Многія памятаюць беларускія грошы, якія хадзілі ў 90-я і сталі іх сімвалам — «зайчыкі» былі вельмі падобныя да савецкіх рублёў.

Але былі і іншыя праекты, якія не змаглі прайсці адбор і ўбачыць свет. Адзін з такіх эскізаў паказаў Музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook.

«Незацверджаны эскізны праект банкноты 1992 года з выявай Максіма Багдановіча», — гаворыцца ў подпісе да артэфакта.

На ліцавым баку купюры выяўлены Слуцкі паяс, намінал (50 рублёў) і нумар купюры. Усе элементы заключаныя ў рамку.

Пераварочваем банкноту і бачым на ёй партрэт Максіма Багдановіча на фоне васількоў і герб «Пагоня».

Апошнія навіны