BE RU EN

У Беларусі ўзяліся за развіццё ўласных вінаграднікаў

  • 6.09.2026, 19:16

Ёсць і плантацыі.

У Беларусі вырошчваюць больш за тысячу гатункаў вінаграду, калі лічыць разам з плантацыямі прыватных калекцыянераў, паведамілі ў эфіры СТВ.

Гэтыя ягады з дзясятка краін, уключаючы Канаду і Аўстралію.

Але кожны гатунак спецыялісты называюць унікальным — са сваімі смакавымі адценнямі.

У Беларусі ўжо з’яўляюцца першыя маштабныя вінаграднікі. Адзін з іх — у Копыльскім раёне. На ўзроўні краіны плантацыі хочуць развіць настолькі, каб знізіць долю імпартных канцэнтратаў і замяніць іх уласнай вытворчасцю.

Таму нашы вучоныя ствараюць і тыя гатункі, што добра пераносяць асаблівасці менавіта нашага клімату.

«За апошнія пяць гадоў у нас вялася мэтавая праца па стварэнні гатункаў тэхнічнага напрамку, прыдатных для вырабу сухіх вінаградных вінаў», — распавёў намеснік дырэктара па інавацыйнай працы Інстытута пладаводства НАН Віталь Васеха.

Асаблівасць такіх гатункаў у тым, каб яны паспявалі набіраць аптымальны ўзровень цукроў і вітамінаў. Гэта дазволіць атрымаць якасныя віны.

Таму з’яўленне ўласных сокаў, нектараў і віназмяшчальных напояў цяпер называюць толькі пытаннем часу.

Апошнія навіны