BE RU EN

Гордон задаў жорсткае пытанне Уіткофу

  • 6.09.2026, 20:37

Відэафакт.

Украінскі журналіст Дзмітрый Гордон падчас візіту спецпасланнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 6 верасня ў Кіеў задаў амерыканскай дэлегацыі жорсткае пытанне. Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Падчас зносін з прэсай па выніках перамоваў Гордон спытаў у Стыва Уіткофа, ці не лічыць ён, што Уладзімір Пуцін уводзіць Трампа ў зман.

«Вы вельмі часта сустракаліся з прэзідэнтам Пуціным. Ці не здаецца вам, што ўвесь гэты час Пуцін вас ашуквае? Ці не здаецца вам, што і Пуцін, і расіяне, і Расія добра разумеюць толькі адну мову – мову сілы? І напрыканцы, ці не брыдка вам сядзець за адным сталом з міжнародным ваенным злачынцам, катом украінскага народа, які асабіста вінаваты ў украінскай трагедыі?» – спытаў Гордон.

Уіткоф адказаў, што для ўрэгулявання вайны важна падтрымліваць адносіны і камунікацыю з абодвума бакамі канфлікту. Паводле слоў спецпрадстаўніка Трампа, ён прыкладна восем разоў ездзіў у Маскву і сустракаўся з Пуціным і яго камандай.

«Мы заўсёды атрымлівалі павагу з боку прэзідэнта Пуціна. Адносіны вельмі важныя ў вырашэнні такога канфлікту. Калі ў вас няма адносін з абодвума бакамі і дрэнная камунікацыя – шанцы мірна вырашыць сітуацыю вельмі малыя», – адзначыў ён.

Ён растлумачыў, што амерыканская дэлегацыя спачатку накіравалася да Пуціна, каб на падставе размоў з ім раіць нешта прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

«Абодва бакі павінны прыйсці да рашэння, і мая з Джарэдам праца – звесці два бакі, паменшыць разрыў паміж імі і палепшыць каналы камунікацыі. Спадзяёмся, што мы пачнем гэты працэс канструктыўна. Я думаю, што мы прыйдзем да добрага рашэння гэтага пытання», – дадаў спецпрадстаўнік Трампа.

Апошнія навіны