BE RU EN

На трасе М1 перакрылі ўсе паласы

  • 7.09.2026, 15:35

Фура ляжыць на дарозе.

На трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй удзень 7 верасня перакулілася фура і цалкам перакрыла рух. Пра гэта паведаміла ДАІ Мінскай вобласці.

ДТЗ адбылося на 326-м кіламетры М1 у Дзяржынскім раёне.

«Рух у бок Брэста перакрыты. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту і загадзя разлічваць час паездкі», — паведамілі ў ДАІ.

Тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае!» апублікаваў фотаздымак з месца ДТЗ. На здымку бачны перакулены цягач з паўпрычэпам, які перакрыў дзве паласы руху ў адным кірунку.

Апошнія навіны