BE RU EN

Украіна заблакавала Кіркорава, Валерыю і Лепса на YouTube

  • 7.09.2026, 19:26

Пад абмежаванні трапілі дзясяткі расійскіх z-артыстаў.

Украінскія ўлады абмежавалі на тэрыторыі краіны доступ да 31 YouTube-канала знакамітасцяў — пераважна расійскіх. Пра гэта паведаміў Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў сваім Telegram-канале.

Пад блакіроўку трапілі пераважна акаўнты расійскіх эстрадных і оперных артыстаў — Ірыны Алегравы, Валерыі, Васіля Герэллы, Ларысы Даліны, Філіпа Кіркорава, Сяргея Лазарава, Рыгора Лепса, Ані Лорак, Дзяніса Майданава, Ганны Нетрэбкі, Пелагеі і яе калектыву, Таісіі Павалій і Юліі Чычэрынай.

Акрамя таго, украінскія ўлады заблакавалі доступ да акаўнтаў YouTube журналісткі Таццяны Поп і былых дэпутатаў Вярхоўнай Рады Рэната Кузьміна і Яўгена Мураева.

Апошнія навіны