У Беларусі ўначы было відаць паўночнае ззянне
- 8.09.2026, 9:18
З’явіліся фота са Шчучына і Віцебскай вобласці.
У Беларусі ў ноч на 8 верасня было відаць паўночнае ззянне. Фатаграфіі атмасфернай аптычнай з’явы апублікаваў тэлеграм-канал «Метеовайб».
Ззянне бачылі ў Шчучыне.
І ў Лынтупах у Віцебскай вобласці.
Паўночнае ззянне ўзнікае, калі зараджаныя часціцы сонечнага ветру ўзаемадзейнічаюць з магнітным полем і верхнімі слаямі атмасферы Зямлі. У Беларусі яго можна ўбачыць падчас даволі моцных геамагнітных бураў, калі зона ззяння ссоўваецца значна паўднёвей, чым звычайна.