BE RU EN

Беларускія кантрабандныя цыгарэты хлынулі ў Расію

  • 8.09.2026, 10:19

Узмацненне кантролю на заходняй мяжы рэзка змяніла маршруты нелегальных паставак.

Узмацненне кантролю на межах Беларусі з Еўрасаюзам прывяло да канчатковай пераарыентацыі тытунёвай кантрабанды ў бок Расіі.

Як паведамляе «Деловой Петербург», нядаўна ў Пецярбургу з незаконнага абароту канфіскавалі чарговую партыю беларускай тытунёвай кантрабанды. Як паведаміла прэс-служба Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення (СЗТУ), гаворка ідзе пра амаль паўмільёна адзінак немаркіраванай тытунёвай прадукцыі на агульную суму 79 млн расійскіх рублёў. Сярод 439 тыс. пачак, акрамя беларускай вытворчасці, была і эмірацкая прадукцыя.

А вось папярэднія партыі былі «чыста» беларускія.

У жніўні пскоўскія мытнікі затрымалі грузавік, зарэгістраваны ў Пецярбургу, які вёз з Беларусі 120 тыс. пачак немаркіраваных цыгарэт. Іх кошт ацанілі больш як у 18,3 млн расійскіх рублёў.

Яшчэ крыху раней супрацоўнікі Балтыйскай мытні ў марскім порце Пецярбурга выявілі 121 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт беларускай вытворчасці, схаваных унутры рулонаў уцяпляльніка. Кошт партыі быў ацэнены ў 10 млн расійскіх рублёў.

Апошнія навіны