Аэрапорт Любліна прыпыняў працу падчас расійскай атакі на Украіну
- 8.09.2026, 10:29
Мясцовых жыхароў папярэдзілі.
У Польшчы прыпынялі паветраныя аперацыі ў аэрапорце Любліна з-за актыўнасці польскай ваеннай авіяцыі, паднятай у паветра падчас масіраванага расійскага нападу на Украіну.
Пра гэта паведаміла Польскае агенцтва аэранавігацыйных паслуг (PANSA) у X.
Папярэджанне пра прыпыненне палётаў у аэрапорце Любліна з’явілася каля 7-й раніцы па мясцовым часе. У PANSA патлумачылі, што такія меры неабходныя для забеспячэння свабоды дзеянняў польскай ваеннай авіяцыі.
А 7:42 агенцтва паведаміла, што аэрапорт аднавіў працу.
Акрамя таго, падчас расійскіх удараў па Украіне жыхары ваяводстваў Люблінскага і Падкарпацкага атрымалі апавяшчэнні ад Цэнтра ўрадавой бяспекі. У паведамленнях падкрэсліваецца неабходнасць заставацца пільнымі, сачыць за абвесткамі і рэагаваць на сігналы трывогі.
У наступных апавяшчэннях паведамлялася пра завяршэнне расійскай атакі на Украіну. Было адзначана, што пагрозы для польскай тэрыторыі больш няма.