BE RU EN

Мінчукі пра кошт жылля: Расіяне з'едуць, і цэны ўпадуць

  • 8.09.2026, 11:27

Калі цэны на нерухомасць вернуцца да нармальных?

Мінчукі абмяркоўваюць у Threads кошт кватэр у сталіцы.

«Ці варта чакаць абвалу цэн на нерухомасць? — пытаецца _cold_lights18. — Буквальна два гады таму цэны былі адэкватнымі, цяпер адбываецца нейкі п…ц».

Карыстальнікі сацсеткі звязваюць высокі кошт кватэр з наплывам пакупнікоў з РФ. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

- А ці бывала такое ў гісторыі? Адзінае, што абвальвае кошт на жыллё, — гэта вайна. У астатні час не ведаю выпадкаў, каб кошт жылля падаў. На працягу ўсёй сусветнай гісторыі ён толькі расце.

- Яшчэ два гады таму ўсе крычалі, што цэны неадэкватныя, і крытыкавалі тых, хто тады купляў.

- Два гады таму «двушка» на 45 квадратаў каштавала 75 000 долараў. Цяпер такая будзе каштаваць 120 000. Розніца велізарная.

- Не, не варта: цану фармуюць людзі, якія прыязджаюць; ёсць попыт — і цана расце.

- Так, хутка ўпадуць, калі расіяне з'едуць і без попыту паўгода–год пастаяць.

- Згодная, цяпер нешта неверагоднае. Зняць двухпакаёвую кватэру ў Гродне ў цэнтры можна было за 80–100 долараў.

- Расіяне з'едуць — і цэны ўпадуць.

Апошнія навіны