BE RU EN

Мінчанін паказаў, як выглядала Няміга 80 гадоў таму

  • 8.09.2026, 12:24

Дапамог ШІ.

Мінчанін oleg_grabowski паказаў, як выглядала вуліца Няміга ў 1948 годзе. Старую чорна-белую фатаграфію ён калярызаваў з дапамогай штучнага інтэлекту.

«Няміга 1948 года. Праз дваццаць з невялікім гадоў цэлую вуліцу беззваротна знеслі», — піша ён.

Высветлілася, многія мінчукі не ведалі, што старую забудову Нямігі знішчылі ў 70-я гады мінулага стагоддзя дзеля будаўніцтва шматпавярховак і гандлёвага цэнтра, які сёння амаль пусты. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

- Заўсёды думаў, што раён быў разбураны падчас вайны, а ён, аказваецца, устаяў, а потым яго проста знеслі? Мог бы быць такі прыгожы цэнтр у горадзе. Я хоць і люблю наш цэнтр, як і ўвесь наш горад, але Нямігу заўсёды аб’язджаю бокам.

- Якая страта для ўсіх мінчукоў! Мог застацца адзіны сапраўдны кавалачак гісторыі нашага горада, захавалася б яго атмасфера! І, на жаль, гэта працягнулася. Як знішчылі ўтульнасць і гармонію майго роднага месца каля цырка, Цэнтральную плошчу знявечылі «Саркафагам» і пошлым збудаваннем на месцы знясенага старога музея вайны... Я перастала іх любіць і пачала іх лішні раз абмінаць.

- Мы з вамі жывём у гэтым сумным абсурдзе, дзе нашу гісторыю знішчылі ў асноўным не падчас вайны тыя, хто нападаў, а ўжо пасля вайны — тыя, хто вызваляў. У мяне мова не паварочваецца сказаць, што ўсё гэта знішчылі мы самі, бо ідэалагічны цэнтр прыняцця рашэнняў у той час быў крыху ўсходней…

Апошнія навіны