BE RU EN

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па баскетболе трапіў у гучны скандал

  • 8.09.2026, 12:55

Яго дыскваліфікавалі да 2030 года.

Міжнародная федэрацыя баскетболу (ФІБА) забараніла літоўскаму спецыялісту Рымантасу Грыгасу займаць якія-небудзь пасады ў баскетболе да 27 кастрычніка 2030 года, піша betnews.by.

Таксама дысцыплінарная камісія ФІБА наклала на Грыгаса штраф у памеры 12 000 швейцарскіх франкаў (12 768 еўра).

Раней Грыгаса, які ў 2012–2014 гадах узначальваў жаночую зборную Беларусі, абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях. У адпаведныя органы паступілі скаргі ад баскетбалістак зборнай Літвы, якія вырашылі не раскрываць сваіх імёнаў.

Апошнія навіны