BE RU EN

Блогер прыдумаў «беларускія» назвы для сусветных брэндаў

  • 8.09.2026, 13:29

Што такое «Белптицепитхруст»?

Блогер pavel.litvinko прыдумаў жартоўныя «беларускія» назвы для сусветных брэндаў.

«У Беларусі ёсць асаблівая любоў да назваў у стылі «Белсаюздрук», «Белмедтэхніка», «Белнафтахім», «Белдзяржстрах», — піша ён. — А як называліся б сусветныя брэнды, калі б іх неймінг рабілі паводле гэтай сістэмы?

Zara – «Белмодасбытпром», Instagram – «Белфотосоц», Telegram – «Белоперативсвязь», Apple – «Белпремэлектротехн», Netflix – «Белдосугвидеопоток», Dyson – «Белпрембытвоздухтехника», KFC – «Белптицепитхруст».

Каментатары дапаўнілі спіс блогера сваімі варыянтамі. Varka ператварылася ў «Белкофеотравхимторг», Spotify – у «Белзвукоинтернетпоток», Nike – у «Белспортобувьгалочка», Uber – у «Белчастныйизвозмобиль», а IKEA – у «Белмебельщитдсп».

Апошнія навіны