BE RU EN

З’явілася першае фота Пачобута ў Беларусі

  • 8.09.2026, 15:15

Беларускі журналіст — у Гродне.

Журналіст, лідар Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут прыбыў у Гродна. Фота экс-палітвязня на фоне набярэжнай Нёмана апублікаваў журналіст польскай «Gazety Wyborczej» Барташ Веліньскі.

Беларускі журналіст, лідар Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў незаконна асуджаны ў 2023 годзе на 8 гадоў калоніі. У красавіку гэтага года яго вызвалілі ў выніку абмену.

Пасля вызвалення ён дамогся атрымання беларускага пашпарта. Раней Пачобут неаднаразова казаў, што плануе прыехаць у Беларусь у верасні — на з’езд Саюза палякаў у Беларусі.

Апошнія навіны