Колькі можна зарабіць на баравіках: беларус правёў эксперымент
- 8.09.2026, 16:41
Вынік аднаго «ціхага палявання» аказаўся ўнушальным.
У беларускіх лясах ва ўсю збіраюць баравікі: адны нясуць іх дадому, а іншыя — наўпрост на рынак.
Вядомы грыбнік і блогер Аляксандр Гарбацэвіч вырашыў праверыць, колькі грошай можа прынесці адна ўдалая вылазка ў лес. Сваімі падлікамі ён падзяліўся ў TikTok.
Ітак, у лесе Аляксандр набраў чатыры кошыкі баравікоў: тры вялікія і адзін меншы. Такі вынік уразіў нават вопытнага грыбніка.
«Гэта найлепшае ціхае паляванне ў маім жыцці», — прызнаўся Аляксандр.
Сабраныя грыбы ён павёз прадаваць на сталічную Камароўку. Праўда, перад гэтым занёс лясныя трафеі ў лабараторыю. Праверка паказала, што ўтрыманне радыянуклідаў у грыбах склала ўсяго 28 Бк/кг пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг. «Ідэальны тавар», — зрабіў выснову грыбнік.
З праверанымі баравікамі Аляксандр накіраваўся за прылавак. Свой цэннік уголас ён не называў, але на кадрах бачна: за кілаграм белых прасіў 100 рублёў.
Такая цана здзівіла некаторых падпісчыкаў. У каментарыях знайшліся тыя, каму яна падалася занадта высокай. Вось толькі некаторыя паведамленні:
— «100 рублёў кіла. Вось гэта цэны ў сталіцы».
— «Дарэчы, у Віцебскай вобл. прадавалі па 50 рублёў за кг. Муж ехаў учора з Полацка, пытаў».
— «100 рублёў за кг пры заробку 800».
— «Я сам пайду насабіраю. За 100 рублёў купляць — зусім з глузду з’ехалі».
— «Мяса танней і пажыўней».
Нягледзячы на крытыку ў каментарыях, без пакупнікоў Аляксандр не застаўся. Да канца дня ў яго заставалася непрададзенымі ўсяго 1–1,5 кг белых, а выручка склала 800 рублёў. Праўда, лічыць усю гэтую суму заробкам было б няправільна. У грыбніка былі і выдаткі. Так, на паліва пайшло 52 рублі. Яшчэ 46 рублёў Аляксандр патраціў на лабараторную праверку грыбоў і арэнду месца на рынку.
Такім чынам, адно ўдалае «ціхае паляванне» прынесла яму каля 702 рублёў чыстымі.