У Пінску пабудавалі незвычайны карабель
- 8.09.2026, 17:29
Трымаран «Верас» ужо праходзіць выпрабаванні на вадзе.
Трымаран «Верас» выпусцілі на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе, над стварэннем судна працавалі некалькі месяцаў, цяпер яно праходзіць выпрабаванні на вадзе, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Пінск».
Умяшчальнасць трымарана – 12 пасажыраў і капітан. Максімальная хуткасць – да пяці–сямі вузлоў, гэта ад 9,26 да 12,96 км/гадз.
Карабель абсталяваны рулявой калонкай, маторам на 40 конскіх сіл і сядзеннямі. Судна плануюць дадаткова абсталяваць ратавальнымі кругамі, сталом для пасажыраў, абаронай ад сонца і дажджу, стэрэасістэмай, халадзільнікам і карабельнай рындай.
Трымаран рэгіструюць як судна ўнутранага воднага транспарту. На ім можна будзе перавозіць пасажыраў і займацца камерцыйнай дзейнасцю.
Карабель назвалі «Верас» у гонар супрацоўніцы завода Веры Серафімаўны, якая стаяла ля вытокаў праекта пінскага трымарана.