BE RU EN

Трамп распавёў Пуціну пра каласальныя выгады пры завяршэнні вайны ва Украіне

  • 8.09.2026, 18:06

Пра гэта паведаміў памочнік расійскага дыктатара Юрый Ушакоў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з дыктатарам Расіі Уладзімірам Пуціным размаўляў пра магчымасці маштабнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і ЗША пры завяршэнні вайны ва Украіне. Пра гэта паведаміў памочнік расійскага дыктатара Юрый Ушакоў.

«Дональд Трамп выразна выказваў думку пра жаданасць як найхутчэйшага спынення канфлікту, што адразу б адкрывала перспектывы, прычым уражлівыя і маштабныя, для поўнага аднаўлення адносінаў ЗША і Расіі. Асабліва, на яго погляд, гэта сказалася б на гандлёва-эканамічных сувязях, якія абяцаюць каласальныя выгады для абедзвюх дзяржаў», — паведаміў Юрый Ушакоў (цытата па ТАСС).

Апошнія навіны