BE RU EN

Францыя і Паўднёвая Карэя запусцілі пяцігадовае супрацоўніцтва ў галіне кіно

  • 8.09.2026, 18:19

На €1 млрд.

Кіраўнікі дзяржаў Эманюэль Макрон і Лі Чжэ Мён абвясцілі пра запуск сумеснага партнёрства Lumiere Partnership — кожная краіна ўкладзе па €500 млн у развіццё сусветнай кінаіндустрыі ў 2027–2031 гадах, а першыя фінансавыя інструменты пачнуць працаваць ужо з 2027-га. Пагадненне абнародавалі на саміце Lumiere Summit, які прайшоў у Сэн-Поль-дэ-Ванс на поўдні Францыі.

Саміт, названы ў гонар братоў Люм’ер, сабраў больш за 200 прадстаўнікоў сусветнай кінаіндустрыі з больш чым 50 краін — сярод гасцей былі акцёр Джордж Клуні, сузаснавальнік Mediawan П’ер-Антуан Каптон, су-прэзідэнт Netflix Тэд Сарандос, кіраўніца NBCUniversal Донна Лэнглі, кіраўнік CAA Браян Лорд, а таксама прэзідэнтка Канскага кінафестывалю Айрыс Кноблох і іншыя прадстаўнікі стрымінгавых сэрвісаў, прэмій і супольнасцяў.

Акрамя таго, выступаючы на саміце, Макрон папярэдзіў, што было б «каласальнай памылкай», калі б тэхналогіі ШІ сталі інструментам замены сцэнарыстаў і творцаў, і заклікаў да новай формы шматбаковага супрацоўніцтва дзеля падтрымкі сусветнай кінаіндустрыі.

Апошнія навіны