Дадому да беларусаў 53 дні будуць прыходзіць незнаёмыя людзі з пытаннямі
- 8.09.2026, 19:04
Хто яны і што ім трэба?
З 8 верасня па 30 кастрычніка ў Беларусі будуць вывучаць тэлевізійныя звычкі грамадзян. Так, на працягу 53 дзён па дамах і кватэрах адправяцца спецыяльныя людзі, якія будуць цікавіцца тым, як вы глядзіце тэлебачанне і якім перадачам аддаеце перавагу. Даследаванне праводзіць ЗАТ «МедиаИзмеритель».
Маштабнае апытанне правядуць не ўпершыню. Першая яго хваля прайшла мінулай вясной, цяпер — другая. У кампаніі падкрэслілі, што гэтым разам даследаванне закране не толькі гарадскіх, але і сельскіх жыхароў. Арганізатары лічаць, што гэта дасць больш поўнае ўяўленне пра тое, як беларусы глядзяць тэлебачанне.
Інтэрв'юераў можна пазнаць па фірмовых жылетах «МедиаИзмерителя». Акрамя таго, у іх павінна быць пасведчанне. Гэта надзвычай важна, бо ў краіне па-ранейшаму дзейнічаюць махляры.
«Гутарка будзе прысвечана выключна прагляду тэлебачання. Інтэрв'юер не будзе пытацца пра банкаўскія даныя, паролі, коды з SMS або грошы. Пры гэтым гарантуецца ананімнасць інтэрв'ю», — дадалі ў кампаніі.