BE RU EN

«Мяняем Базанава на некалькіх палітвязняў»

  • 24.08.2023, 16:24

Беларус прапанаваў Польшчы затрымаць «футбольнага палкоўніка».

Чытач сайта Charter97.org пракаментаваў навіну аб з'яўленні намесніка кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава ў Польшчы. Палкоўнік прыехаў у суседнюю краіну па туалетную паперу:

- Я - аматар футбола, некалькі дзесяцігоддзяў сам гуляю і гляджу матчы. Праўда, да беларускага футбола страціў цікавасць пасля 2020 года, як і многія, але па інерцыі яшчэ сачу за навінамі.

І вось - сенсацыя: у Польшчы на «закупах» зноў заспелі таварыша Базанава. Калі хто яшчэ не ведае, то паінфармую. Палкоўнік Уладзімір Базанаў шмат гадоў быў вайсковым камісарам у нас у Берасці, потым яго прызначылі старшынём федэрацыі футбола на некалькі гадоў, а цяпер за «выбітныя дасягненні» панізілі да намесніка.

На здымку відаць, як Базанаў зацягвае ў багажнік сваёй шыкоўнай легкавушкі туалетную паперу. Смех ды і толькі! Пакуль артылерыст Валодзя кіраваў нашым футболам, ён прыкметна апусціўся ва ўсіх аспектах: вынікі, прывабнасць для гледачоў і г.д. Сёлета беларуская нацыянальная каманда і клубы зноў зняславіліся на міжнароднай арэне. Каб пазбавіцца ад смуроду, сапраўды трэба шмат паперы…

Але мяне абурае іншае. Звычайныя беларусы цяпер не могуць атрымаць візы, каб выехаць у тую ж Польшчу ці Літву на тэрміновую патрэбу. Напрыклад, у мяне і мноства маіх знаёмых дзеці з'ехалі за мяжу, ратуючыся ад рэпрэсій. Мы з імі бачымся толькі праз інтэрнэт, а аб жывым спатканні цяпер толькі марым. А гэты лукашыст-артылерыст бегае сабе праз мяжу без усялякіх перашкод! І хто ж яму візы выдае?

І чаму ж гэты хітрун-начальнік не ў Маскву-Ленінград едзе, а сунецца на «варожы Захад»? Мы з сябрамі жартуем, што яго трэба было б адправіць не ў польскую sklep, а ў склеп у беларускім значэнні слова. Пасядзеў бы ў склепе на хлебе і вадзе, а потым, можа, абмянялі б палкоўніка на некалькі нашых палітычных зняволеных…

Latest news