На Кубку Крамля беларуска Вікторыя Азаранка перамагла Марыю Шарапаву
- 10.10.2007, 22:07
У Маскве працягваецца розыгрыш тэніснага турніру «Кубак Крамля». Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка 9 кастрычніка ўпэўнена перамагла аўстрыячку Сабіль Бамэр — 6:3, 6:4. У другім раўндзе, 10 кастрычніка, Вікторыю чакала куды больш грозная суперніца — чацьвёртая ракетка сьвету Марыя Шарапава.
Беларуска, якая займае ў сусьветным рэйтынгу 32-гі радок, толькі аднойчы перамагала прадстаўніц першай дзясяткі, зусім нядаўна пераможанай аказалася Надзея Пятрова, паведаміла "Наша ніва".
Азаранка па ўсіх паказьніках аказалася мацней грознай Шарапавай. Напружаны першы сэт скончыўся тай?брэйкам, у якім нэрвы беларускі аказаліся мацнейшымі — 11:9. Другі ж сэт прайшоў цалкам пад дыктоўку Вікі, яна практычна адразу ўзяла падачу Шарапавай, потым яшчэ адну, пасьля чаго не выпускала ход гульні — 6:2.
Суперніцай 18-гадовай беларускі ў чвэцрфінале будзе яшчэ адна расіянка Алена Дзяменьцьева. У парным разрадзе Вікторыя выступае з Тацьцянай Пучак.