BE RU EN

БАТЭ - чэмпіён

  • 21.10.2007, 20:21

Барысаўскі БАТЭ за тры туры да фінішу датэрмінова стаў чэмпіёнам краіны па футболе.

У матчы 23-га туру, што прайшоў у нядзелю, барысаўскія футбалісты згулялі ў Менску са сталічным МТЗ-РІПА (0:0) і сталі недасягальнымі для супернікаў. Цяпер галоўная інтрыга чэмпіянату - хто заваюе срэбра і бронзу, а значыць, пуцёўкі ў эўракубкі, паведаміла "Наша Ніва".

БАТЭ другі год запар заваёўвае залатыя мэдалі і ў чацьверты раз становіцца чэмпіёнам Беларусі (1999, 2002, 2006, 2007). У вышэйшай лізе нацыянальнага першынства клюб выступае ад 1998 г.

последние новости