BE RU EN

Нацыянальны сьцяг над праспэктам Незалежнасьці (Фота)

  • 12.12.2007, 12:17

Вялікі бел-чырвона-белы сьцяг быў вывешаны 11 снежня на рагу Праспэкту і вуліцы Казлова у Менску (станцыя мэтро "Плошча Перамогі").

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Jeans - за свабоду!" замацавалі сьцягі ня толькі на вуліцы Казлова, але і каля плошчы Калініна.

Паводле сьведчаньняў журналістаў, сьцягі віселі над праспэктам на працягу некалькіх гадзінаў.

Фота: Юлія Дарашкевіч, “Наша Ніва”

последние новости