BE RU EN

Моладзь нельга схаваць у турмы

  • 23.12.2007, 17:36

У другі дзень пасьля абвяшчэньня штодзённай і бестэрміновай кампаніі за вызваленьне самага маладога палітычнага вязьня нашае краіны, аднаго зь лідэраў “Маладога Фронту”, Артура Фінькевіча, на вуліцы Убарэвіча, дзе жыў да зьняволеньня маладафронтавец у Менску, зьявіліся дзесяткі палітычных графіці.

“Свабоду Фінькевічу!” – такі лёзунг быў нанесены на сьцены шматлікіх чыжоўскіх гмахаў і платы прадпрыемстваў. Нагадаем, што “маладафронтаўцы” абвесьцілі кампанія ў абарону аднаго са сваіх лідэраў Артура Фінькевіча, якога ўлады, не жадаючы вызваляць на волю пасьля 2 гадоў “хіміі” за палітычныя графіці напярэдадні выбараў 2006, асудзілі яшчэ на паўтары гады пазбаўленьня волі. Штодзённая кампанія будзе працягвацца й далей па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Флэш-мобы, акцыі, графіці “Свабоду Фінькевічу!”, расьцяжкі, партрэты палітвязьня на вуліцах беларускіх гарадоў – гэта толькі пачатак моладзевага пратэсту супраць незаконнага прысуду Артуру Фінькевічу. Мэта ў кампаніі толькі адна – неадкладнае вызваленьне маладафронтаўца.

последние новости