BE RU EN

В Могилеве демократы предложили властям круглый стол

  • 29.09.2007, 14:04

Могилевские демократы собираются обсудить с Могилевским горисполкомом предложения Евросоюза для налаживания отношений с официальным Минском. Заявку председателю Виктору Шорикову с предложением провести круглый стол передали 28 сентября в отдел идеологической работы.

Магілёўскія дэмакраты сваю ініцыятыву аргумэнтуюць патрэбай паведамляць грамадзтву пра прапановы Эўразьвязу. Сярод удзельнікаў круглага стала яго ініцыятары хочуць бачыць прадстаўнікоў апазыцыі, улады ды сродкаў масавае інфармацыі.

Народ мусіць ведаць, што Эўропа яму ня вораг і што альтэрнатывы наладжваньня стасункаў з Эўразьвязам у Беларусі няма, паведаміў “Радыё Свабода” адзін з заяўнікаў, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Акрамя яго заяўку падпісалі дэпутат Магілёўскага гарсавету дэпутатаў Аляксандар Агееў ды грамадзкі актывіст, кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі.

Пастанову пра зварот дэмакратычнай супольнасьці да гарвыканкаму прынялі ўчора на нарадзе грамадзкіх актывістаў - дакумэнт называецца “Беларуская эканоміка і прамысловасьць ва ўмовах падвышэньня коштаў на энэрганосьбіты. Пабудова дачыненьняў Беларусі з краінамі Эўразьвязу й Расеі”.

последние новости