BE RU EN

Совет Европы призвал белорусских милиционеров, прокуроров и судей проявить личное мужество

  • 15.04.2008, 19:33

В Парламентской ассамблее Совета Европы происходит обсуждение доклада Христоса Пургуридеса о злоупотреблениях в системе уголовного правосудия в Беларуси. В документе содержится прямое обращение к белорусским судьям, прокурорам, милиционерам с призывом проявить личное мужество, чтобы смягчить последствия такого законодательства.

Сярод іншага сп. Пургурыдэс заклікаў сваіх расейскіх калегаў спыніць падтрымку рэжыму Лукашэнкі і выказаў спадзяваньне, што Расея магла б паўплываць на паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Як паведамляе "Радыё Свабода", пад час абмеркаваньня справаздачы, прадстаўніца Нямеччыны Сабіна Лёйтгойзэр-Шнарэнбэргер назвала Беларусь “найгоршай дыктатурай у сьвеце”. З гэтым не пагадзіўся прадстаўнік фракцыі аб'яднаных эўрапейскіх левых Тыні Кокс, які зазначыў, што ў Беларусі няма іншага выйсьця як вярнуцца ў Эўропу і Беларусь мусіць зрабіць першыя крокі сама. Зьвяртаючыся да беларускіх уладаў, сп. Кокс сказаў: “Пачынайце рухацца, вы чакалі занадта доўга. Ваша месца - у Эўропе”.

Прадстаўнік Эстоніі Андрэс Хэркель назваў “сорамам, што ў ХХІ стагодзьдзі некага саджаюць у турму за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях”.

Прадстаўнік Расеі Леанід Слуцкі выступіў з рэзкай крытыкай “разноснай” справаздачы Пургурыдэса і бараніў дзеяньні беларускіх уладаў супраць апазыцыі. Паведамленьні пра зьнікненьні палітыкаў у Беларусі ён назваў ”выдумкамі” і ”прапагандысцкімі правакацыямі”.

Дакладчык ПАРЭ ў пытаньнях Беларусі Андрэа Рыгоні адзначыў, што недастаткова толькі асуджаць беларускія ўлады. На яго думку, трэба весьці шырэйшы дыялёг. Паводле Рыгоні, ілюзія – чакаць, што дэмакратыя сама прыйдзе ў Беларусь.

Пасьля выступу фэдэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на сэсіі ПАРЭ адзін з дэпутатаў ад Нідэрляндаў задаў пытаньне наконт парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, адзінай краіне кантынэнту, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы.

Спадарыня Мэркель выказала сваю заклапочанасьць тым, як разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі і заявіла, што трэба знаходзіць шляхі падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі, трэба як мага больш распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, каб людзі, якія сёньня знаходзяцца ў беларускіх турмах паводле палітычных матываў, не адчувалі сябе ў адзіноце.

Спадарыня Мэркель таксама заявіла, што яна ўпэўненая ў тым, што Беларусь стане сябрам эўрапейскай дэмакратычнай сям’і.

Нагадаем, што ў распаўсюджанай на сэсіі ПАРЭ справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса зазначаецца, што ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі цягам апошніх гадоў назіраюцца шматлікія злоўжываньні. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі зьніклі, мірных дэманстрантаў зьбівала міліцыя, законныя дзеяньні няўрадавых арганізацыяў былі ператвораныя ў злачынствы. Палітычныя апанэнты прэзыдэнта Лукашэнкі сутыкаюцца з адвольнымі абвінавачаньнямі і несправядлівымі судовымі працэсамі.

Юрыдычны камітэт ПАРЭ заклікаў спыніць гэтую практыку, скасаваць несправядлівыя законы. У дакумэнце зьмяшчаецца наўпроставы зварот да беларускіх судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў з заклікам праявіць асабістую мужнасьць, каб зьмякчыць эфэкты такога заканадаўства.

последние новости