В Верховном суде не удовлетворили жалобу БНФ на Минюст
- 31.05.2008, 16:51
В Верховном суде Беларуси было вынесено решение по жалобе общественного объединения БНФ “Адраджэньне” на Министерство юстиции. Жалоба Верховным судом не удовлетворена.
Міністэрства юстыцыі яшчэ ў красавіку вынесла пісьмовае папярэджаньне грамадзкаму аб’яднаньню “БНФ “Адраджэньне” ў зьвязку з тым, што яе гарадзенская абласная структура ня мае юрыдычнага адрасу. Прадстаўнікі аб'яднаньня цьвердзяць, што гэтае папярэджаньне было неабгрунтаваным.
“Дзякуючы намаганьням лідзкай арганізацыі гарадзенская абласная арганізацыя атрымала юрыдычны адрас. І ў Мін’юст паведамлялася, што ўсё зроблена, дакумэнты перадаюцца. Але чамусьці яны перададзеныя не былі. У тых варунках, у якіх мы працуем, гэтага трэба было чакаць. Сытуацыя стандартная. На мой погляд, патрабаваньні занадта строгія – забарона рэгістравацца на кватэрах. Ранейшы юрыдычны адрас быў на кватэры, і патрабавалі памяняць на адміністрацыйны”, паведаміў “Радыё Свабода” сябра сойму БНФ Юры Чавусаў.
Падчас разгляду скаргі 28 траўня высьветлілася, што прадмет спрэчкі ўжо ліквідаваны: 16 траўня ўпраўленьне юстыцыі зьняло з уліку гарадзенскую абласную арганізацыю, фактычна яе ліквідавала.
Адказны сакратар Управы Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч заявіў:
“Папярэджаньне Міністэрства юстыцыі насамрэч перасьледуе выключна палітычныя мэты. Скіравана на тое, каб яшчэ больш абмежаваць магчымасьці грамадзкім аб'яднаньням, палітычным партыям у іх дзейнасьці напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Ліквідацыя структураў абласнога ўзроўню цягне за сабой пэўныя абмежаваньні па вылучэньні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і па назіраньні. Таму гэта працяг той зачысткі, якая праводзілася напярэдадні мінулых парлямэнцкіх выбараў, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. На жаль, Міністэрства юстыцыі ператварылася выключна ў карны орган”.