BE RU EN

Когда будет рассмотрена кассационная жалоба Андрея Кима?

  • 14.06.2008, 21:12

Прошло более месяца со дня подачи кассационной жалобы политзаключенного Андрея Кима, но до сих пор неизвестно, когда она будет рассмотрена.

Судзьдзя, якая мусіць прыняць рашэньне, на гэтым тыдні прыйшла з адпачынку, але дзень усё роўна ня вызначаны. Хоць паводле заканадаўства скарга мусіла быць разгледжанай цягам месяца, паведамляе “Радыё Свабода”.

Андрэя Кіма ў Бабруйскай калёніі разьмеркавалі ў 11-ы атрад. На гэты адрас вязень просіць дасылаць яму лісты.

Яшчэ адна просьба да сяброў ад Андрэя Кіма – даслаць яму тэкст беларуска-расейскага слоўніка, перадрукаваўшы яго з інтэрнэту. Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Тацяна. Яна кажа, што на здароўе Андрэй, у якога раней хварэлі вочы, ужо не скардзіцца.

“Запаленьня вачэй ужо няма. Ён там можа хадзіць на прагулкі, і харчаваньне там крыху лепшае. Хаця ўсё роўна, турма ёсьць турма”, - кажа Тацяна Кім.

На наступным тыдні яна зьбіраецца адвезьці сыну перадачу. Гэта трэба зрабіць да таго, як прысуд набудзе моц.

Нагадаем, моладзевага актывіста Андрэя Кіма пакаралі на 1,5 года зьняволеньня за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Паводле абвінавачаньня, ён быццам напаў на міліцыянта падчас мітынгу. Гэтае абвінавачаньне не было даказанае ў судзе, але суддзя Алена Ільіна вынесла абвінаваўчы прысуд. Сваёй віны Андрэй Кім не прызнаў. Еўразьвяз, ЗША і міжнародныя праваабрончыя арганізацыі лічаць яго палітвязьнем і патрабуюць найхутчэйшага вызваленьня.

последние новости