Навукоўцы: Вады на планеце хопіць толькі на 30 гадоў
- 29.10.2008, 16:47
У газеце «La Stampa» апублікаваны артыкул Франчэска Рыгатэліі, прысвечаны сённяшняй прэзентацыі ў Рыме міжнароднага дакладу Сусветнай асацыяцыі дзікай прыроды, Wwf, аб становішчы справаў на планеце.
Навуковы кіраўнік групы навукоўцаў, якія два гады працаві над складаннем дакладу, Джанфранка Балоння кажа: "Апроч эканамічнай рэцэсіі, свету пагражае экалагічная рэцэсія". Як вядома, піша аўтар артыкула, Wwf традыцыйна займаецца праблемамі дзікай прыроды, але ў апошні час навукоўцы сталі займацца і некаторымі экалагічнымі аспектамі, напрыклад уплывам чалавека на навакольнае асяроддзе.
З 1986 года на Зямлі стала адбывацца нешта анамальнае. Дзякуючы развіццю тэхналогіяў чалавек стаў выкарыстоваць больш зямных рэсурсаў, чым планета ў стане вырабляць. У 2005 годзе было падлічана, што расходуецца на 30% больш рэсурсаў, чым дазваляюць наяўныя на Зямлі запасы. Да гэтага часу на 30% скарацілася і колькасць хрыбетнікаў, піша аўтар. Іншымі словамі, гаворка ідзе аб планетарным дэфіцыце, адсюль і вызначэнне "экалагічная рэцэсія", і гэты дэфіцыт дасягне 100% ужо да 2040 года, калі развіты свет не зменіць свой стыль жыцця. "У адваротным выпадку, - сумна жартуе Балоння, - нам спатрэбіцца іншая планета". Навуковец дадае: "Шмат што будзе залежаць ад новага амерыканскага прэзідэнта і ад Італіі, якая можа аказаць уплыў, паколькі стане месцам правядзення саміту "вялікай васьмёркі" у ліпені 2009 года - да падпісання ў Капенгагене новай Кіёцкай дамовы". З дакладу Wwf вынікае, працягвае аўтар артыкула, што чалавек спажывае больш, чым яму патрабуецца для жыцця, але не паўсюль сітуацыя аднолькавая: вельмі шмат расходуюць ААЭ, ЗША, Кувейт, Данія, Аўстралія і іншыя краіны, у тым ліку і Італія, якая займае 24-е месца. Пры гэтым вельмі мала расходуюць Конга, Гаіці, Аўганістан і Малаві.
Далей аўтар артыкула пераходзіць да аналізу сітуацыі з гідрарэсурсамі. Чалавек, асабліва ў сельскагаспадарчай сферы, расходуе занадта шмат вады. Напрыклад, на вытворчасць аднаго кавалачка цукру патрабуецца 1500 л вады, на вытворчасць кілаграма ялавічыны, ад стойла да рэстарана, - 15500 літраў вады. А тым часам у Самалі вельмі часта людзі гінуць менавіта ад недахопу вады.
У дакладзе прыводзяцца некаторыя рэкамендацыі. Перш чым прыступіць да нейкага віду вытворчай дзейнасці, варта прыняць да ўвагі, што дэфіцыт зямных магчымасцяў складае ўжо 50%, і задацца пытаннем: "Колькі будзе выдаткавана рэсурсаў?" Затым трэба будаваць экалагічныя будынкі і звужаць транспартныя сеткі, каб зніжаць узровень забруджвання. Іншымі словамі, пры складанні фінансавых планаў трэба ўлічваць не толькі эканамічны, але і экалагічнай складнік, піша аўтар артыкула.