BE RU EN

Менская міліцыя застрэліла падазраванага ў здзяйсненні злачынства

  • 15.12.2008, 8:19

У выніку перастрэлкі ў Менску былі параненыя двое менчукоў і супрацоўнік міліцыі, паведамілі «Інтэрфаксу» у нядзелю ў ГУУС горада.

"Усталявана, што зламыснік на глебе непрыязных адносінаў здзейсніў шмат агнястрэльных раненняў у 50-гадовага менчука і ягоную жонку, і схаваўся", - паведамілі ў ГУУС.

"Злачынства было здзейсненае ў кватэры пацярпелых", - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі на месца здарэння, апыталі відавочцаў здарэння, удакладнілі прыкметы зламысніка і вышлі на вуліцу. "У скверы, што знаходзіцца за домам, дзе адбылося злачынства, патрульныя заўважылі падобнага па прыметах мужчыну. Ён сядзеў на зэдлі і размаўляў па мабільным тэлефоне. Убачыўшы падыходзячых міліцыянтаў, мужчына выхапіў з-пад курткі пісталет і адкрыў агонь у бок супрацоўнікаў міліцыі", - паведамілі ў ГУУС.

Па словах прадстаўнікоў менскай міліцыі, "адзін з супрацоўнікаў міліцыі быў паранены ў нагу. Ацаніўшы становішча і пераканаўшыся ў адсутнасці людзей, якія маглі пацярпець, міліцыянты прынялі рашэнне ўжыць табельную зброю. Зламыснік быў ліквідаваны".

Па папярэдняй інфармацыі, "забітым з'яўляецца 58-гадовы раней неаднаразова судзімы выхадзец Менскага раёна. Таксама ўсталявана, што ён страляў з пісталета Макарава, нумар якога быў знішчаны шляхам спілоўкі".

Пацярпелы прапаршчык міліцыі змешчаны ў рэспубліканскі шпіталь МУС. Мужчына і жанчына таксама шпіталяваныя, паведамілі ў ГУУС.

Там праінфармавалі, што праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Першамайскага раёна Менска.

Апошнія навіны