Дацэнт «замінаваў» сельгасакадэмію
- 15.12.2008, 15:15
Жарт дацэнта сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) аб мініраванні навучальнага корпуса ВНУ меў наступствам эвакуацыю 400 студэнтаў і выкладчыкаў.
Аб гэтым паведамілі БелТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Выходзячы з навучальнага корпуса, 58-гадовы дацэнт кафедры псіхалогіі БСГА сказаў жанчыне-вахцёрцы, што будынак замініраваны. Але жанчына не пазнала выкладчыка і прыняла яго за невядомага.
Вахцёрка неадкладна паведаміла аб мініраванні будынка начальніку гаспадарчага аддзела акадэміі, а той патэлефанаваў у міліцыю. У навучальную ўстанову прыехала група размініравання, следча-аператыўная група райаддзела міліцыі і спецыялісты МНС. Выбуховай прылады выяўлена не было. Як высветліла следча-аператыўная група, дацэнт проста пажартаваў з вахцёркі.
Працэсуальных рашэнняў па гэтым факце пакуль не прымалася, праводзіцца праверка, адзначылі ва УУС.