BE RU EN

Неафашысты напалі на офіс наваполацкіх праваабаронцаў

  • 27.12.2008, 5:55

У Наваполацку здзейснены напад на офіс мясцовых праваабаронцаў – невядомыя пашкодзілі ралеты на вокнах памяшкання, а таксама намалявалі на сценах свастыку.

Здарэнне адбылося 25 снежня блізу 20-ай гадзіны. У той час у офісе праваабаронцаў знаходзіўся сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін, які пачуў моцны ўдар у зачыненыя ралетамі вокны. Актывіст адразу ж вырашыў даведацца ў чым справа і выйшаў на вуліцу.

- Блізу восьмай гадзіны вечара я пачуў моцны удар у вакно, шчыра кажучы, адразу не зразумеў, што гэта было, і вырашыў пайсці паглядзець, што ж там адбылося. Мяркую, што задумка была такая, што яны намалююць там гэту свастыку і удараць па ралету, каб пашкодзіць яго, напэўна, каб мы не адразу змаглі яго адчыніць і убачыць іх, -- паведаміў актывіст Партыі БНФ для “Радыё Рацыя”.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў звярнуўся з адпаведнымі дакументамі ў міліцыю і наваполацкую пракуратуру і запатрабаваў прыцягнуць злачынцаў да адказнасці за хуліганства, а таксама па факце распальвання міжнацыянальнай варажнечы, бо, па словах мясцовых актывістаў, гэта ўжо не першая падобная акцыя наваполацкіх неанацыскіх груповак.

Апошнія навіны