ОНТ: У мінулым годзе ДАІ паставіла супраць п'янага кіроўцы «Таўрыю» з пасажырамі (відэа)
- 17.03.2008, 13:57
Учора тэма “жывога шчыта” знайшла працяг у рэпартажы тэлеканала ОНТ: як высветлілі карэспандэнты, у мінулым годзе ўжо быў такі выпадак і таксама не абышлося без пацярпелых: “Таўрыю” з пасажырамі, якая стаяла ў "жывым шчыце" каля Уручча скамячыла як кансервавую банку, але людзі выжылі.