BE RU EN

У Кіеве Пол Макартні загамоніць па-украінску

  • 13.06.2008, 12:41

Перад канцэртам, які пройдзе 14 чэрвеня ў Кіеве на плошчы Незалежнасці, Пол Макартні проста за кулісамі возьме ўрок украінскай мовы ў выкладчыка.

У прэс-службе арганізатара канцэрту - Фонду Віктара Пінчука, адзначылі, што сэр Пол плануе засвоіць мову менш чым за адну гадзіну, каб пагутарыць з аўдыторыяй, якая прыйдзе на канцэрт, паведамляе Інтэрфакс.

"Полу падабаецца гаманіць з аўдыторыяй на яе роднай мове. У розных краінах ён пяе песні і размаўляе на іх мове. Гэта робіць вечарыну больш таварыскай, больш асабістай для кожнага гледача. Пол - музыка, у яго добры слых, і гэта дапамагае яму вывучаць мовы на фанетычным узроўні даволі хутка", - працытавалі ў прэс-службе словы аднаго з сяброў каманды Пола Макартні.

Апошнія навіны