BE RU EN

Украіна возьме ўдзел у Сілах рэагавання НАТА

  • 13.06.2008, 15:33

Украіна возьме ўдзел ў Сілах рэагавання НАТА (СРН), паведаміў сёння генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хоап Схэфэр.

"Украіна як партнёр НАТА возьме ўдзел у Сілах рэагавання альянсу", - паведаміў ён журналістам у канцы паседжання камісіі Украіна-НАТА на ўзроўні міністраў абароны ў пятніцу ў Брусэлі.

Сілы рэагавання НАТА складаюцца з аддзелаў хуткага рэагавання краін-сяброў альянсу, якія могуць у найкарацейшыя тэрміны адрэагаваць на крызісныя сітуацыі, удакладняе агенцтва РІА-навіны.

Апошнія навіны