Сёння Дзень Незалежнасці Беларусі
- 27.07.2008, 13:45
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты дзень быў абвешчаны Днём Незалежнасці Беларусі. Мы віншуем беларусаў з галоўным святам краіны. Доўг кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб нашая Радзіма была незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай.
Нагадаем, афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндума 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадзкасць, як і раней, адзначае Дзень Незалежнасці менавіта 27 ліпеня.