BE RU EN

Глыбоцкі БРСМ гуляе ў фашыстаў (Фота)

  • 22.09.2008, 10:02

«Вясёлая» гэта арганізацыя – БРСМ. Чаго толькі не выдумляюць. Тут і конкурсы прыгажосьці, нават для хлапцоў. Тут і скачкі з парашутам ды капаньне чужых агародаў. Два разы на год – дэманстрацыі зь песьнямі ды пляскамі. Не сядзіцца ім на месцы. Ды ўвесь час не сходзяць актывісты са старонак глыбоцкай раёнкі.

“Чым бы яшчэ зьдзьівіць ды пацешыць глыбачан?” – думалі недзе ў кабінэтах ды клюбах творцы іхных ідэй. І дадумаліся. А што калі мы пераапранемся ў эсэсаўцаў і сфатаграфуемся для “раёнкі” – то гэта будзе ў гонар юбілею камсамола ды 65 угодкаў вызваленьня Беларусі. Нічога, што ніхто з нас камсамольцам ня быў. Раз трэба ў гонар камсамола – то апранём і свастыку, бо падобнай на нямецкую формы ўсё-роўна ў нас няма, а трэба ж у фашыстаў пераапрануцца…

І пераапрануліся і сфатаграфаваліся. Гэта ў іх фотаконкурс такі. Бачым хлопца і дзяўчыну, якія павязалі свастыку і чытаем у подпісу, што гэта пярвічная арганізацыя Глыбоцкага МКК дадумалася.

Westki.info нагадваюць, што публічнае выкарыстанне свастыкі забаронена ў краінах Эўразьвязу. Інтэрнэт-выданне задаецца пытаннем: Але ці тую цікаўнасьць такія пастаноўкі выклікаюць ў маладых чытачоў “раёнкі”? А як адрэагуюць тыя бабулі і дзядулі, для каторых падобныя сымбалі – гэта боль, пакуты і сьмерць. Ці не падыграе гэтая фотасэсыя тым малалеткам-скінхэдам, якія малююць свастыкі па сьценах?

Апошнія навіны