BE RU EN

У беларусаў могуць забраць алімпійскія медалі

  • 3.09.2008, 16:37

У Беларусі могуць забраць два алімпійскія медалі. Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый хуткім часам абвесцяць аб двух станоўчых допінг-пробах, атрыманых на алімпійскім лёгкаатлетычным турніры ў Пекіне.

Забаронены прэпарат тэстастэрон знайшлі ў знакамітых беларускіх кідальнікаў молата, срэбнага і бронзавага прызёраў Гульняў-2008 Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана.

Газета "Прэсбол" са спасылкай на агенцтва "Увесь спорт", піша, што допінг-пробы, узятыя ў іх пасля фіналу 17 жніўня, паказалі выкарыстанне забароненага прэпарата тэстастэрону.

Паколькі Дзевятоўскі у 2000-2002 гадах ужо адбываў дыскваліфікацыю за ўжыванне забароненых прэпаратаў, зараз яму пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя. У Ціхана раней такіх праблем не было.

Апошнія навіны