BE RU EN

Барадзін: Сустрэчы расейскіх і беларускіх чыноўнікаў праходзяць у рэжыме «Ты мяне паважаеш?»

  • 26.01.2009, 11:05

Беларусь і РФ на паседжанні «саюзнага ўрада» 30 студзеня ў Маскве плануюць разгледзець пытанне вынясення мытнага кантролю на знешнія межы «саюза».

Аб гэтым паведаміў у Менску падчас сустрэчы з дзяржсакратаром «саюзнай дзяржавы» Паўлам Барадзіным прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае «Інтэрфакс».

«Мы блізкія да таго, што 30 студзеня будзем разглядаць пытанне аб вынясенні 1 студзеня 2010 года мытнага, транспартнага і ветэрынарнага кантролю на знешнія межы», - сказаў С.Сідорскі.

Паводле словаў прэм'ера, падчас візіту ў Маскву запланаваная яго сустрэча з віцэ-прэм'ерамі расейскага ўрада, «каб максімальна да паседжання ўрада зняць пытанні».

С.Сідорскі таксама выказаў гатоўнасць абмеркаваць з Барадзіным парадак дня Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы». «Парадак дня павінен насіць канкрэтны і канструктыўны характар па працы эканомікаў ва ўмовах фінансава- эканамічнага крызісу».

Са свайго боку П.Барадзін выказаў незадаволенасць сумеснай працай міністэрстваў і ведамстваў Расеі і Беларусі, заўважыўшы, што сумесныя калегіі, «калі і збіраюцца, дык у рэжыме: «ты мяне паважаеш?».

У адказ на гэта кіраўнік беларускага ўрада выказаў нязгоду з такой ацэнкай, заўважыўшы, што яму прыходзілася працаваць з Касьянавым, Фрадковым. «Пуцін, мне здаецца, гэтае пытанне вырашыў», - адзначыў ён. С.Сідорскі нагадаў, што на гэтым тыдні ў Менску мяркуецца правесці паседжанні калегіі міністэрстваў эканомікі Беларусі і Расеі, а ў сакавіку збяруцца Мінфіны.

Апошнія навіны