Еўразвяз узмацніў жорсткасць санкцый супраць Зімбабвэ
- 26.01.2009, 14:42
Еўразвяз пашырыў яшчэ на 60 чалавек спіс асоб, блізкіх да рэжыму прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ, якім забаронены ўезд у краіны-ўдзельнікі ЕЗ.
Колькасць кампаній, чые актывы на тэрыторыі Еўразвяза павінныя быць замарожаныя, павялічаная да 40, паведамляе AFP. Агульная колькасць зімбабвійскіх чыноўнікаў і іх сем'яў, што не маюць права ўезду на тэрыторыю ЕЗ, дасягнула 200 чалавек.
Улады Еўразвяза падазраюць фігурантаў спісу ў грубых парушэннях правоў чалавека і ва ўжыванні гвалту па стаўленні да палітычных апанентаў і радавых грамадзянаў.
Нагадаем, ЕЗ кваліфікаваў як нелегітымны другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Зімбабвэ, на якім, быўшы адзіным кандыдатам, атрымаў перамогу Роберт Мугабэ, які 28 год знаходзіцца ля ўлады. Апазіцыя байкатавала выбары.
Паміж тым, эканоміка Зімбабвэ знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Узровень беспрацоўя ў дзяржаве - 80%, некалькі мільёнаў ейных жыхароў ужо сталі ўцекачамі. Інфляцыя ў Зімбабвэ дасягнула новага рэкорду, павялічыўшыся да 231 мільёна адсоткаў у год.
Як паведамлялася, у снежні мінулага года тады яшчэ прэзідэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Роберта Мугабэ сыйсці з пасады прэзідэнта Зімбабвэ. Па словах Буша, сыход Мугабэ ад улады стане выгадай для гэтай краіны.