Супрацоўнікі Партызанскага РУУС: Нам загадалі не арыштоўваць Афнагеля
- 27.01.2009, 17:02
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў сёння затрыманы ў цэнтры Менска.
У 17.00 на плошчы Перамогі да апазіцыянера падышлі 5-6 супрацоўнікаў АМАПа і запатрабавалі прад'явіць дакументы, аднак, не дачакаўшыся выканання свайго ж патрабавання, запіхалі актывіста ў машыну і павезлі ў Партызанскі РУУС сталіцы.
Прычыны затрымання Афнагелю не патлумачылі. Праз гадзіну супрацоўнікі райаддзела міліцыі вызвалілі апазіцыянера без складання пратаколу. На пытанне, чаму яго затрымалі, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» атрымаў дзіўны адказ. Міліцыянты паведамілі, што «амапаўцам быў дадзены загад яго затрымаць, а ім сказалі, што яго арыштоўваць не трэба».