За паркоўку ў цэнтры Менска прыйдзецца плаціць больш
- 29.01.2009, 9:34
У сталіцы ўводзіцца дыферэнцыяваная плата за паркоўку.
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, у цяперашні час распрацоўваецца комплексная схема арганізацыі руху транспарта і пешаходаў у цэнтральнай частцы горада.
У прыватнасці, прадугледжаная такая мера, як увядзенне дыферэнцыяванай платы за паркоўку: чым бліжэй да цэнтра размешчаная аўтастаянка, тым вышэй мясцовы збор.