BE RU EN

На месца начальніка ДАІ так нікога і не прызначылі

  • 29.01.2009, 13:53

Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў паведаміў журналістам, што начальнік упраўлення ДАІ МУС Беларусі дагэтуль не прызначаны.

Прызначэнне павіннае было адбыцца 15 студзеня, пасля сустрэчы кіраўніка МУС з шэрагам кандыдатаў. З'явілася інфармацыя, што начальнікам ДАІ стаў палкоўнік Васіль Бульбянкоў, які выконвае абавязкі з восені 2008 года, аднак яна не пацвердзілася, перадае БелаПАН.

Як паведаміў У.Навумаў, яго не задаволіла ні адна з праграм кандыдатаў па прафілактыцы ДТЗ.

Міністр выказаў здагадку, што новым кіраўніком рэспубліканскай ДАІ можа стаць чалавек, якога ён яшчэ не ведае.

Апошнія навіны