BE RU EN

Генпракуратура вырашыла змагацца з п'янствам

  • 1.10.2009, 13:05

Рабіць гэта Генеральная пракуратура Беларусі збіраецца праз падвышэнне акцыза на спірт.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Лашын, перадае БелТА.

«У першую чаргу неабходна ўзняць кошт акцыза на спірт, тады вытворчасць слабаалкагольных напояў, розных кактэляў будзе для прадпрыемстваў невыгоднай. Пры гэтым астатнія алкагольныя напоі дастаткова высокай якасці не пацерпяць, іх коштавы парог не падвысіцца», - сказаў намеснік генпракурора, кажучы пра магчымыя меры прафілактыкі п'янства і алкагалізму ў Беларусі.

Апошнія навіны