З-за дажджу ў Менску сталі тралейбусы
- 14.10.2009, 10:21
Рух па васьмі тралейбусных маршрутах прыпыняўся ў Менску 14 кастрычніка з-за падтаплення праезжай часткі дарогаў раніцай.
Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік.
У 6.12 паступіла паведамленне ад дыспетчара «Менсктранса» аб падтапленні праезжай часткі на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага з праспектам Незалежнасці, вуліцаў Ташкенцкая, Галадзеда і Карастаянавай, 17. Паводле яго словаў, рух транспарта быў адноўлены ў 7.04. На дадзены момант падтапленняў у сталіцы не зафіксавана.
Акрамя гэтага, мінулай ноччу ў выніку парыву ветра былі абясточаныя сем вёсак у Слуцкам раёне (Менская вобласць). Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, энергазабеспячэнне было адноўленае да 9.00.