BE RU EN

У Менску аўтобус маршруту № 35 урэзаўся ў слуп

  • 14.10.2009, 12:47

ДТЗ здарылася прыкладна ў 10.00 на скрыжаванні вуліцы Чыгуначная і праспекта Жукава.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.

Пацярпеў адзін пасажыр. Ён шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені.

Як мяркуюць, кіроўца аўтобуса паспрабаваў сысці ад сутыкнення з аўтамабілем. У цяперашні час кіроўца праходзіць медыцынскі агляд.

Апошнія навіны