BE RU EN

У некаторых раёнах Беларусі ўжо выпаў снег (Фота)

  • 14.10.2009, 15:43

У Берасцейскай вобласці з-за ветру і мокрага снегу засталіся без току 125 населеных пунктаў.

Паводле прэс-сакратара абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Машнова, пацярпелыя ад дрэннага надвор’я населеныя пункты знаходзяцца ў дзевяці раёнах, у тым ліку Баранавіцкім, Берасцейскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Каменецкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Пружанскім, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, было абарвана 3,6 км электраперадачы ў Берасцейскім, Драгічныскім, Каменецкім і Лунінецкім раёнах.

За ўчорашні дзень і сённяшнюю ноч на тэрыторыі вобласці выпала ад адной да паўтары дэкадных нормаў ападкаў у выглядзе мокрага дажджу і мокрага снегу. Вецер дасягаў 15-20 метраў за секунду, адзначалася наліпанне мокрага снегу на правады. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, такое ж надвор’е захаваецца ў Берасцейскай вобласці 14 кастрычніка.

Як паведамляе тэлеканал «СТВ», за ноч вуліцы Берасця літаральна засыпала снегам. Вышыня снежнага пакрыцця ў некаторых месцах дасягала 6 сантыметраў.

Апошнія навіны