У махляроў таксама «перапіс»
- 15.10.2009, 12:37
За тыдзень адбыўся ўжо другі выпадак махлярства падчас перапісу насельніцтва.
У Гомелі ў хату да 88-гадовай пенсіянеркі зайшла маладая жанчына і назвалася перапісчыцай. Пакуль гамяльчанка запаўняла анкету, ілжэперапісчыца выкрала з пакоя 2,5 мільёны рублёў. Узбуджаная крымінальная справа, зараз вызначаецца асоба махляркі, перадае БелТА.
Варта адзначыць, што за тыдзень гэта ўжо другі выпадак рабавання падчас перапісу насельніцтва.
Нагадаем, 13 кастрычніка да хаты 85-гадовага жыхара вёскі Дарлівая Крычаўскага раёна пад'ехалі дзве жанчыны. Адна з іх назвалася перапісчыцай насельніцтва, папрасіла ў гаспадара хаты пашпарт, а затым стала запаўняць анкету. Калі пенсіянер на адну хвіліну выйшаў у іншы пакой, жанчына незаўважна выкрала ў яго 5,28 мільёна рублёў.