BE RU EN

План-2010: Працуем на склад

  • 15.10.2009, 14:38

Урад Беларусі захавае ў 2010 годзе практыку давядзення заданняў па аб’ёмах прамвытворчасці да канкрэтных прадпрыемстваў.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіла намеснік міністра эканомікі Беларусі Таццяна Старчэнка.

«Будуць заданні», - сказала Т.Старчэнка.

Як паведамлялася раней, Мінэканомікі ўнесла ва ўрад двухварыянтны праект прагноза-2010. Паводле базавага сцэнара прырост ВУП у наступным годзе чакаецца на ўзроўні 2-3%, паводле аптымістычнага – 11-12%.

Раней таксама паведамлялася, што Міжнародны валютны фонд, пры фінансавай падтрымцы якога Беларусь рэалізуе праграму рэформаў, раіць уладам скасаваць давядзенне да прадпрыемстваў канкрэтных заданняў па аб’ёмах вытворчасці з улікам неабходнасці папярэджвання далейшага роста складскіх запасаў і скарачэння імпарту.

Апошнія навіны