Джо Байдэн: «У Беларусі трэба зрабіць яшчэ шмат працы»
- 23.10.2009, 11:42
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў краіны Усходняй Еўропы, якія 20 гадоў таму вызваліліся ад камунізму, дапамагчы Малдове, Украіне і Грузіі дасягнуць стабільнасці.
Выступаючы сёння ў Бухарэсце, Байдэн адзначыў, што гэтыя тры краіны ўсё яшчэ «вядуць барацьбу за дзейсную дэмакратыю і дынамічную рынкавую эканоміку». Ён таксама дадаў, што «шмат працы яшчэ трэба зрабіць у Арменіі, Азербайджане і Беларусі», паведамляе «Радыё Свабода».
21 кастрычніка, выступаючы ў Варшаве, Джо Байдэн адзначыў таксама, што «ЗША «з надзеяй глядзяць на магчымасці супрацоўніцтва ў справе пашырэння дэмакратыі ў рэгіёне, перш за ўсё ва Украіне, Грузіі і Беларусі».